Усебакова і аб’ектыўна . Ляхавіцкі райаддзел Следчага камітэта па выніках работы ўваходзіць у дзясятку лепшых у краіне ў сваёй катэгорыі

Начальнік аддзела УСК па Брэсцкай вобласці Людміла Жалнерчык, кіраўнік райаддзела СК Віталій Лабанаў, пракурор раёна Сяргей Дзяжко.

Райаддзел Следчага камітэта па выніках работы ўваходзіць у дзясятку лепшых у краіне ў сваёй катэгорыі. Такую інфармацыю агучыла прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Людміла Жалнерчык.

Станоўча і вынікова – такую адзнаку работы раённага аддзела Следчага камітэта дала начальнік аддзела аналізу практыкі і метадычнага забеспячэння папярэдняга расследавання УСК па Брэсцкай вобласці Людміла Жалнерчык, якая прыняла ўдзел у падвядзенні вынікаў работы РАСК за першае паўгоддзе бягучага года.

Ляхавіцкі райаддзел паспяхова выконвае пастаўленыя задачы,  якія датычаць абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян,  найбольш поўнага спагнання страт,  нанесеных супрацьпраўнымі дзеяннямі арганізацыям і грамадзянам.

Начальнік райаддзела СК Віталій Лабанаў расказаў, што за  справаздачны перыяд не дапушчана фактаў незаконнага прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці. У параўнанні з аналагічным мінулагоднім паказчыкам, павысілася аператыўнасць расследавання. У тэрмін да аднаго месяца завершана расследаванне 70 працэнтаў узбуджаных крымінальных спраў.
Гэтыя і іншыя крытэрыі сталі вызначальнымі для таго, каб Ляхавіцкі РАСК трапіў у дзясятку лепшых райаддзелаў Следчага камітэта рэспублікі ў сваёй катэгорыі.
– Дасягненне такіх высокіх службовых паказчыкаў стала магчыма дзякуючы таму, што калектыў Ляхавіцкага райаддзела высокакваліфікаваны, зладжаны. У аснове работы кожнага супрацоўніка – усебаковае, аб’ектыўнае вывучэнне матэрыялаў, што ўплывае на якаснае расследаванне крымінальных спраў. Але патэнцыял для больш выніковай работы, канешне ж, ёсць, – падкрэсліла Людміла Жалнерчык.
Перад калектывам райаддзела пастаўлены задачы, што датычацца павышэння якасці вядзення крымінальных спраў, большая ўвага павінна надавацца самападрыхтоўцы следчых.
Людміла Мікалаеўна адзначыла высокі ўзровень узаемадзеяння ўсіх праваахоўных службаў – РАСК, РАУС пракуратуры – у супрацьдзеянні злачыннасці. Яна таксама пацікавілася, якая метадычная і практычная дапамога неабходна калектыву РАСК, паразмаўляла з кожным з маладых следчых, высвятляла, наколькі ім камфортна працаваць у калектыве, ці задаволены адносінамі з боку старэйшых калег, якія ўзнікаюць праблемы і як яны вырашаюцца. Пры гэтым зазначыла, што маладыя супрацоўнікі, перш чым трапіць на службу ў СК, праходзяць жорсткі адбор, тэсціраванне, павінны мець цвёрдыя веды па агульнай тэорыі права.
Дарэчы, гэта не першы візіт Людмілы Жалнерчык у Ляхавіцкі райаддзел, яна з 2012 года яго курыравала. Адзначае, што гэта падраздзяленне заўсёды вызначаецца стабільнай работай.
Таксама прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці абмеркавала надзённыя службовыя пытанні з пракурорам раёна Сяргеем Дзяжко, першым намеснікам начальніка РАУС Андрэем Гілем.
Галіна КАНЬКО. Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.БОЛЬШ ФОТА ТУТ