Запрашаем усіх на свята!

24 жніўня на тэрыторыі комплексу былой сядзібы Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка адбудзецца ХVIII раённае свята фальклорнага мастацтва «З КРЫНІЦ СПРАДВЕЧНЫХ».

У праграме:
10.45 – адкрыты пленэр выяўленчага мастацтва з удзелам выхаванцаў заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь узорнай дзіцяча-юнацкай студыі выяўленчага мастацтва «Апалон»;
11.00 – святочнае шэсце дэлегацый і творчых калектываў;
11.10 – урачыстае адкрыццё свята;
11.30 – конкурсныя выступленні творчых калектываў у намінацыі «Фальклорная песня», «Абрад», «Прыпеўка», выступленне ваенна-гістарычнага клуба «Паходня» Мыслабажскага ДНТ; гумарыстычныя замалёўкі ад Тухавіцкага, Тальмінавіцкага, Востраўскага СДК, народнага клуба аматараў песні, гумару і гульні «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК; выступленне гасцей свята з Баранавіцкага, Ганцавіцкага, Драгічынскага раёнаў;
15.00 – майстар-клас па народных традыцыйных танцах; урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў.

На свяце будуць прадстаўлены выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці Ляхавіцкага і іншых раёнаў Брэсцкай вобласці; выстава страў беларускай нацыянальнай кухні; фотагасцёўня.

Аргкамітэт.