Над наглядам тэхагляд. За дэкаду на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна выяўлена 39 транспартных сродкаў без адзнакі аб тэхаглядзе

З 7 па 17 жніўня ў краіне праходзіла прафілактычная акцыя «Дзяржтэхагляд»: інспектары ДАІ правяралі наяўнасць у вадзіцеляў допуску транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху. За дэкаду на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна выяўлена 39 транспартных сродкаў без адзнакі аб тэхаглядзе, сем з іх паўторна на працягу года. Адзін з аўтамабіляў-парушальнікаў належыць сельскагаспадарчаму прадпрыемству. Ім кіраваў спецыяліст гаспадаркі, адказны за выпуск тэхнікі да ўдзелу ў дарожным руху.

Усяго з пачатку года прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за адсутнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху амаль 330 вадзіцеляў.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ РАУС.