Зарэгістраваны ініцыятыўныя групы

У Беларусі праходзіць рэгістрацыя ініцыятыўных груп грамадзян па
зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прой-дзе з 8 верасня па 7 кастрычніка.
11 верасня на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 зарэгістраваны дзве ініцыя-тыўныя групы па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.
Ініцыятыўныя групы зарэгістравалі Людміла Жалнерчык і Аліна Нагорная. У састаў ініцыятыўнай групы Людмілы Жалнерчык увайшлі 23 жыхары Ляхавіцкага раёна.
Кожная з гэтых груп да 7 кастрычніка 2019 года будзе збіраць подпісы ў
падтрымку вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты Парламента.
Тамара ПРАКАП’ЮК, член акруговай
выбарчай камісіі.