Кансультацыя ў падарунак

1 кастрычніка 2019 года натарыусы Брэсцкай натарыяльнай акругі бясплатна пракансультуюць грамадзян па пытаннях, звязаных з ажыццяўленнем натарыяльных дзеянняў. Акцыя прымеркавана да Дня пажылых людзей.
На працягу працоўнага дня пенсіянеры і інваліды могуць звярнуцца ў любую натарыяльную кантору і натарыяльнае бюро Брэсцкай вобласці і атрымаць кансультацыю натарыуса па пытаннях, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю, у тым ліку афармлення спадчынных правоў, састаўлення завяшчанняў, шлюбных дагавораў, адчужэння нерухомасці, ажыццяўлення выканаўчых надпісаў і іншых.
Брэсцкая абласная натарыяльная палата.