Сінонім актыўнасці. Прафсаюзная справаздачна-выбарная кампанія прадаўжаецца

Прафсаюзная справаздачна-выбарная кампанія прадаўжаецца на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях нашага раёна. Пра зробленае за пяцігадовы перыяд рапартавалі лідары райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму, а таксама прафкам работнікаў Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы.
Прафкам медработнікаў пад кіраўніцтвам Васілія Гарбачова паспяхова вырашаў прыярытэтную задачу – развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства паміж пярвічкай і адміністрацыяй ЦРБ.
На карысць працаўнікоў і дзеючы калектыўны дагавор. Выкананне працоўнага заканадаўства і вытворчай дысцыпліны, стварэнне бяспечных умоў працы, рост заработнай платы – ключавыя моманты, на якіх засяродзіў увагу ў сваім выступленні Васілій Гарбачоў. На парадку медыцынскага прафсаюзнага дня – маніторынг праблемных пытанняў, звязаных з аплатай працы, занятасцю і сацыяльнымі гарантыямі ва ўстановах аховы здароўя, работа з маладымі кадрамі, клопат пра медыкаў-ветэранаў. Без тутэйшага прафсаюза не абыходзілася ніводнае культурна-масавае і спартыўна-аздараўленчае мерапрыемства. Летам прафарганіза- цыя выдзяляла сродкі на патанненне дзіцячых пуцёвак у аздараўленчыя лагеры. Аказвалася дапамога маламаёмным і мнагадзетным сем’ям і ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года.
На працягу 15 гадоў урач-оталарынголаг Васілій Гарбачоў быў у цэнтры грамадскага жыцця. Цяпер яго на гэтым адказным пасту змяніў ініцыятыўны загадчык рэнтгеналагічнага аддзялення Сяргей Памазанскі.

Павышэнне ролі і аўтарытэту прафсаюзных арганізацый у вырашэнні пытанняў забеспячэння канстытуцыйных правоў і гарантый работнікаў, забеспячэнні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны, стварэнні належных умоў працы, прафілактыцы сямейнай неўладкаванасці – пытанні, якія пастаянна ў полі зроку райкамаў галіновых прафсаюзаў.

Імкнуцца быць у гушчыні падзей і прафсаюзныя актывісты ўстаноў культуры, інфармацыі, спорту і турызму. Справаздачу за перыяд работы з лістапада 2014 па верасень 2019 года на канферэнцыі трымала старшыня райкама Ірына  Брэус.
Цяпер райкам прафсаюза – гэта пяць пярвічак, якія аб’ядналі 212 чалавек.
У рабоце канферэнцыі прыняла ўдзел загадчык арганізацыйнага аддзела Брэсцкага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Вольга Куцэвіч.
У бліжэйшыя пяць гадоў галіновы райкам прафсаюза работнікаў будзе і далей узначальваць Ірына Брэус.

Галіна КАНЬКО.