Вызначае ініцыятыва. Навагодняя тэма стала галоўнай на сустрэчы маладзёжнага актыва Ляхавіцкага раёна

Сустрэчы ў фармаце адкрытага дыялога для членаў БРСМ і маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім райсавеце дэпутатаў, падчас якіх маладзёжны актыў раёна абмяркоўвае надзённыя важныя тэмы, сталі добрай традыцыяй.

І ў мінулы панядзелак яна паўтарылася. На гэты раз тэма размовы –
навагодняя. Наперадзе святы, а, значыць, яны павінны прайсці «на ўра». А самыя актыўныя і крэатыўныя дзяўчаты і юнакі маюць намер унесці свой запамінальны, арыгінальны, яркі ўклад ў кола мерапрыемстваў, што чакаюць ляхавічан.
Мазгавы штурм устроілі актывісты БРСМ і маладзёжнага парламента
падчас сустрэчы ў ляхавіцкай купалаўцы. Ідэі  сыпаліся, рабяты прапаноўвалі, прыдумвалі, раіліся – усё, каб моладзь Ляхавіччыны не засталася раўнадушнай і прыняла самы актыўны ўдзел у навагодніх святах.
Адна з прапаноў, якую падтрымалі і, спадзяёмся, раскруцяць у сацыяльных сетках юныя інтэрнэт-карыстальнікі –  фотаконкурс «Сэлфі з навагоднім горадам». А «Ляхавіцкі веснік» на сваіх старонках пасля надрукуе лепшыя фота.
Яшчэ адным прыемным сюрпрызам для землякоў стане тэматычная фотазона, якая будзе ладзіцца каля кінатэатра «Кастрычнік». Кожны з членаў БРСМ і МП унёс свае карэктывы ў агульную карціну. Хочацца верыць, што такой творчай талакой атрымаецца класны сюжэт, які з радасцю абновіць стужкі Instagram або «ВКонтакте» ляхавічан.
Штосьці музычна-танцавальна-забаўляльнае для тых, хто не жадае суботні вечар праводзіць за камп’ютарам або ля экранаў тэлевізараў,
21 снежня чакае ў парку адпачынку па вуліцы Дзесюкевіча. Абноўлены парк, які камунальнікі зрабілі ўтульным, прыгожым, каляровым, таксама абяцае здзівіць і акунуць у атмасферу святаў.
Сапраўды, гэта здорава, калі за справу бяруцца зацікаўленыя, актыўныя, ініцыятыўныя маладыя людзі, якія гатовы працаваць-ствараць, у добрым сэнсе, «гарэць» дзеля іншых. Хто як не моладзь лепш ведае, чаго жадаюць і чакаюць равеснікі.
Але хацелася б бачыць большую зваротную сувязь, чуць вашы прапановы, заўвагі і ідэі – чакаецца рэальная актыўнасць. Лідар раённага БРСМ Марыя Лутавінава звярнула ўвагу, што група ў
«ВКонтакте» #молодёжь# Ляховичи БРСМ рэгулярна папаўняецца навінамі, афішамі га-радскіх і раённых мерапрыемстваў, там досыць цікавых конкурсаў. Таму група з радасцю стане пляцоўкай, дзе дзяўчаты і юнакі могуць выказацца, штосьці абмеркаваць.
Чакаем большай актыўнасці і на анлайн-пляцоўках раёнкі. Усё
цікавае маладзёжнае аператыўна з’яўляецца не толькі на старонках «ЛВ», але, у першую чаргу, на сайце і ва ўсіх  стужках сацсетак. Будзьце не проста староннімі назіральнікамі, а самымі актыўнымі стваральнікамі сюжэтаў: падказвайце, каментуйце, абмяр-коўвайце.
Старшыня маладзёжнага парламента пры Ляхавіцкім раённым Савеце дэпутатаў Яўгеній Сініла тым, хто сёлета атрымаў пасведчанне
члена МП, параіў праявіць ініцыятыву, не ігнараваць агульныя карысныя справы, а далучыцца і падтрымаць калег.

Маргарыта КУХТА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.