Дзелавыя кантакты. Кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і палітычнай партыі Ляхавіцкага раёна прынялі ўдзел у першым пасяджэнні каардынацыйнага савета

Сёння роля грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый – важкая і важная. Мы жывём у свабоднай, незалежнай краіне, маем права выказаць сваё меркаванне, жыццёвую пазіцыю, прадстаўляць тое ці іншае аб’яднанне.
У мінулы чацвер кіраўнікі і прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і палітычнай партыі Ляхавіцкага раёна прынялі ўдзел у першым пасяджэнні каардынацыйнага савета.

Як адзначаецца ў палажэнні, каардынацыйны савет з’яўляецца органам па выпрацоўцы і ажыццяўленні ўзгодненых мерапрыемстваў, накіраваных на сумесную рэалі-зацыю дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі і падтрыманне стабільнасці ў грамадстве. Новая структура дазволіць умацаваць супрацоўніцтва арганізацыйных структур грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый на тэрыторыі раёна, наладзіць дзелавыя кантакты.
Сярод задач, якія вызначылі члены савета, удзел у правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных знамянальным датам і важнейшым падзеям у рэспубліцы, вобласці, раёне.
На першым пасяджэнні было выбрана кіраўніцтва каардынацыйнага савета. Большасцю галасоў пасада старшыні даручана Мікалаю Юруцю – старшыні раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Сакратаром абрана Ларыса Юшкевіч, якая прадстаўляе раённае аддзяленне Беларускага фонду міру.
Дарэчы, на Ляхавіччыне дзейнічае 18 грамадскіх аб’яднанняў і раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі.

Маргарыта КУХТА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.