Журналістыка высокіх «лічбаў»

Праблемы могуць быць аднолькавымі, а вось іх вырашэнне – рознае, а калі ў кантэксце СМІ – яшчэ і надзвычай крэатыўнае. Рэгіянальныя газеты ў эпоху лічбавізацыі аказаліся ў няпростых умовах, аднак менавіта яны натхняюць на стварэнне новых формаў работы, падштурхоўваюць ні ў якім разе не саступаць па аператыўнасці, якасці падачы матэрыялу і тэматычным складніку медыярэсурсам іншага ўзроўню.

Як адчуваюць сябе рэгіянальныя СМІ ў «лічбу», як прэзентуюць сябе ў інтэрнэт-прасторы, з якімі праблемамі сутыкаюцца і як іх вырашаюць, кіраўнікі і супрацоўнікі рэгіянальных газет, радыё і тэлебачання абмеркавалі падчас семінара «Лічбавізацыя рэгія-нальных СМІ ад сайта да сацыяльных сетак: праблемы і рашэнні».
Цікавыя сустрэчы, змяс-тоўныя абмеркаванні, розныя погляды на адну і тую ж праблему, падыходы ў вырашэнні, вопыт калег з іншых краін і іх практыка – дзень семінара выдаўся яркім на падзеі, карысным у інфармацыйным плане і, галоўнае, рэзультатыўным. Па сваіх працоўных месцах журналісты раз’ехаліся з пэўнымі думкамі, ідэямі і планамі для ўдасканалення работы ў інтэрнэтпрасторы.
Сапраўды, як адзначыў старшыня праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў» Андрэй Крывашэеў, семінар арганізатары пастараліся зрабіць найбольш практычным, карысным для рэгіёншчыкаў.
– Мы спрабавалі сумясціць практычна несумяшчальнае: і тэарэтычны блок, і вопыт буйнейшых рэдакцый, Sputnik Беларусь, Кыргызстана і Арменіі, – адзначыў Андрэй Крывашэеў.
Кіраўнік інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь Андрэй Качура гаварыў пра тое, што праблемы рэгіянальных і цэнтральных СМІ не надта адрозніваюцца.
– Мы ўсе плывём у адной лодцы, мы кожны дзень сутыкаемся з аднымі і тымі ж праблемамі. Проста ў вас праблемы спецыфічныя, таму што ў вас спецыфічныя выданні. У нас ёсць свая спецыфіка, свой вопыт, назапашаны за пяць гадоў існавання Sputnik Беларусь. Мы ніколі ні ад каго гэты досвед не закрываем, з задавальненнем ім дзелімся. Вельмі радасна, калі мы бачым, што ён выкарыстоўваецца і ўлічваецца, – сказаў ён.
Семінар прайшоў на базе МПЦ Sputnik Беларусь у Мінску ў рамках чарговага модуля асветніцкага праекта SputnikPro.
Варта адзначыць, што фармат сустрэчы меў на ўвазе абмен думкамі, перайманне вопыту. А пытанні і адказы, якія гучалі падчас семінара, паказалі, што перад рэгіянальнай журналістыкай стаяць шмат задач, шмат патрабаванняў, якія дазволяць дастойна выглядаць і друкаванай версіі, напоўненай аналітыкай, і інтэрнэт-рэсурсам, якія будуць якасным дапаўненнем да традыцыйнага СМІ.
Намеснік гендырэктара па развіцці агенцтва «Минск-Новости» Дзмітрый Партон расказаў, як ім удалося прыцягнуць чытацкую ўвагу не толькі да друкаванага выдання, але і да інтэрнэт-пляцовак, што падштурхнула да павелічэння аўдыторыі на сайце, у сацыяльных сетках, мэсэнджарах. На яго думку, гэта арыгінальны кантэнт, які падаецца праз розныя каналы інфармавання.
– Цяпер самае галоўнае, што на вашым партале чала-
век можа ўбачыць, пачуць і прачытаць. Гэта абавязвае да многага. У газету трэба пісаць адным чынам, у інтэрнэт – іншым, на радыё
падаваць трэцім, – адзначыў Дзмітрый Партон.
Прапановы, заўвагі, пра-фесійныя рэкамендацыі ад выкладчыка кафедры журналістыкі БДУ Аляксандра Градзюшкі рэгіёншчыкі заўсёды бяруць на аловак, пасля выкарыстоўваюць як кіраўніцтва да дзеяння. Чарговы майстар-клас «WEB-журналістыка на пальцах» прадэманстраваў: спыняцца толькі на тым, што СМІ проста прысутнічае ў сацсетках ці мэсэнджары, нельга, варта развівацца, шукаць падыходы да аўдыторыі кожнага рэсурсу і рабіць гэта якасна. Старанна працаваць над тэмамі, што хвалююць аўдыторыю, загалоўкамі, формай падачы інфармацыі, візуальным складнікам. І, безумоўна, не забываць пра зваротную сувязь.
Пра тое, што рэгіянальнае выданне можа ўпэўнена адчуваць сябе ў інтэрнэт-прасторы, расказала загадчык аддзела радыё Zefir FM Алёна Радоўская. Не менш важна для дасягнення гэтай мэты, адзначыла яна, знайсці баланс паміж ідэалогіяй і чытацкімі інтарэсамі. Давер з боку ідэолагаў дае магчымасць пашырыць сваё поле творчай дзейнасці да самых смелых праектаў. Важны момант – і знайсці таго чалавека, які павядзе за сабой аўдыторыю.
«Ляхавіцкі веснік» таксама прадэманстраваў свае «інтэрнэт-здольнасці». Афіцыйны сайт, групы ў «ВКонтакте» і «Одноклас-сниках», акаўнт у Instagram, YouTube-канал, Telegram-канал, суполка ў Viber – каля 8000 падпісчыкаў плюс да прыхільнікаў тра-
дыцыйнага СМІ. Важна знайсці падыходы да аўдыторыі кожнага інтэрнэт-рэсурсу, здзіўляць яе новымі праектамі, у якіх карыстальнікі – галоўныя дзеючыя асобы, стваральнікі і непасрэдныя ўдзельнікі.
Прадоўжыўся семінар у Парку высокіх тэхналогій – беларусам ёсць чым здзівіць у плане распрацовак, інавацый. У гэтым пераканаліся журналісты і пачалі ўжо цікавіцца, як гэта можа спрацаваць на карысць рэгіянальнай журналістыкі.

Маргарыта Кухта.
Фота аўтара.