У Ляхавічах вадзіцель вырваў калонку на АЗС
Каля 17 гадзін у нядзелю 18 лістапада на АЗС у Ляхавічах вадзіцель SEAT Toledo забыў дастаць заправачны пісталет бензакалонкі з бака і пачаў рух. Вынік няўважлівасці — вырваная калонка.
Вадзіцель быў цвярозы, ніхто не пацярпеў. На гаспадара аўтамабіля складзены адміністрацыйны пратакол. Яму таксама давядзецца кампенсаваць і нанесеную абсталяванню шкоду.
Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.
Цікава, як гэта і чым трэба быць так быць засяроджаным, што запамяць дзе знаходзішся. Добра хоць, што сеў ў свой легкавік…а не побач ў лужу газы і не прыкурыў. Дурдом. Мабыць ў хлопчы праявы хваробы Элтцгеймера, трэба ў лекарню здаць яго на вопыты, ці моцна закаханы, а ў закаханцы яшчэ два каханцы…то ні дзіва ў наш час, але гэта тая самая калёнка дзе я запраўляюся, цяпер зноў чакай калі яе парамантуюць, зноў трэба будзе заязджаць на запраўку ракам…!