В Ляховичском районе найдены три артснаряда

Падчас сельгасработ на полі недалёка ад вёскі Лабузы знойдзены артснарады. Патэнцыйна небяспечная тэрыторыя была перакрыта і на месцы здарэння дзяжурства няслі супрацоўнікі міліцыі.
Камандзір сапёрна-піратэхнічнай групы вайсковай часці 7404 унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь Алег Аршынаў расказаў, што знойдзены тры 75-мм нямецкія артснарады часоў Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на тэрмін іх знаходжання ў зямлі, яны сваіх баявых якасцяў не страцілі.
Спецыялісты знаходку абясшкодзілі. Звычайна на артвыпадкі выязджае міні-разлік з трох ваеннаслужачых, у нашым раёне, улічваючы колькасць снарадаў, працавалі чатыры сапёры.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.