Станоўчая ацэнка тэрытарыяльнай абароне

Галоўная мэта праверкі Узброеных Сіл – вызначэнне
здольнасці органаў ваеннага кіравання, часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл выконваць задачы па прызначэнні. 16-17 чэрвеня ў Ляхавіцкім раёне прайшла раптоўная праверка аблвыканкама і аблваенкамата па пытаннях фарміравання тэрытарыяльных войскаў і арганізацыі захоўвання запасаў матэрыяльных сродкаў, неабходных для фарміравання тэрытарыяльных войскаў раёна.

У практычных мерапрыемствах прынялі ўдзел службовыя асобы рабочай групы па пытаннях арганізацыі тэрытарыяльнай абароны раённага выканаўчага камітэта на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем Ляшчэнем.

Былі правераны ўзровень падрыхтоўкі кіраўніцтва і зладжанасць органаў кіравання тэрытарыяльных войскаў і сілавых ведамстваў раёна.

У цэлым арганізацыі тэрытарыяльнай абароны ў Ляхавіцкім раёне і яе эфектыўнасці дадзена станоўчая ацэнка. Службовыя асобы раёна тэрытарыяльнай абароны дзейнічалі ўпэўнена, з пастаўленымі задачамі справіліся ў поўным аб’ёме.

Сяргей САЛАВЕЙ, намеснік ваеннага камісара па тэрытарыяльнай абароне.