Ляховиччина: июньские дюймовочки и крепыши. Кто в топе?

Першы летні месяц падарыў радасць бацькоўства 22 сем’ям – менавіта на столькі на Ляхавіччыне стала больш маленькіх жыхароў. З іх 12 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак, расказала “ЛВ” начальнік аддзела загса райвыканкама Вольга Новік.
Першае дзіця нарадзілася ў сямі сем’ях, другое – у васьмі, сем сем’яў нашых землякоў атрымалі мнагадзетны статус.
Здаравячкамі чэрвеня па даных загса прызнаны Дзмітрый і Канстанцін. Іх вага адпаведна пры нараджэнні 4350 і 4220 грамаў, а рост 58 і 57 сентаметраў. Сапраўдныя мужыкі! Дзюймоўкамі месяца сталі дзяўчынкі Паліна і Юлія. Іх “знешнія параметры”: вага адпаведна 1350 і 1950 грамаў пры росце 37 і 46 сантыметраў. Расціце здаровымі і шчаслівымі, дзеткі!
У топе чэрвеньскіх імёнаў Паліна і Данііл. Называлі дзяўчынак Алівія, Дамініка, Станіслава і г.д. Сярод хлопчыкаў – Марцін, Расціслаў, Марк, іншыя.
Сярэдні ўзрост мам месяца – 29 гадоў, а таты на два гады старэйшыя. Нашы зямлячкі сталі мамамі і ў 40 гадоў, і 20.
Шлюбы заключаюцца на нябёсах, а вось адпаведныя дакументы выдаюць у загсе ці сельвыканкамах. На Ляхавіччыне ў першым месяцы зарэгістравана 11 шлюбаў, з іх восем у райцэнтры. Сярэдні чэрвеньскі ўзрост жаніха склаў 32 гады, нявесце – 31. Шчасце сваё знайшлі і 58-гадовыя жанчыны і на год старэйшыя прадстаўнікі моцнага полу. Стала жонкай 18-гадовая прадстаўніца раёна, мужам – 22-гадовы юнак.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.