Падарункі ад шчырага сэрца. Калектыў «ЛВ»далучыўся да рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «У школу з добрым сэрцам»

Да чаго ж неверагодна прыемна быць добрым чараўніком і бачыць шчаслівыя вочы тых, хто атрымлівае падарункі. Гэтыя цудоўныя ролі зноў, каторы год запар, выканалі і «веснікаўцы». «ЛВ» узяў своеасаблівае шэфства над адной з ляхавіцкіх сем’яў, дзе хлопчык і дзяўчынка – школьнікі. Рукзакі з разнастайнымі канцылярскімі таварамі «веснікаўцы» ўжо ўручылі юным адрасатам. Радаваліся не толькі рабяты, але і мы, дарослыя, – прыемна рабіць дабро.
Такім чынам, калектыў раёнкі далучыўся да рэспубліканскіх дабрачынных акцый. Адна з іх – «У школу з добрым сэрцам», падчас якой валанцёры збіраюць школьныя тавары. Праект ініцыяваны Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі і накіраваны на аказанне адраснай сацыяльнай падтрымкі сем’ям, што трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю і маюць праблемы са зборам дзяцей у школы, інтэрнатным установам, шматдзетным і няпоўным сем’ям. Першы сакратар райкама ГА БРСМ Яўгеній Сініла расказаў, што да акцыі, якая доўжыцца да 15 верасня, далучыліся і неабыякавыя маладыя ляхавічане.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.