Чарнобыль – катастрофа мінулага стагоддзя. 26 красавіка – Дзень Чарнобыльскай трагедыі

Прайшло 38 гадоў з дня Чарнобыльскай катастрофы. Рэспубліка Беларусь аказалася найбольш пацярпелай – тэрыторыя была аб’яўлена зонай экалагічнага бедства, бо 23 працэнты яе падверглася радыеактыўнаму забруджванню. На данай тэрыторыі пражывала больш за 15 працэнтаў насельніцтва.

За перыяд з 1986 па 2024 гады ў сувязі з натуральным распадам радыенуклідаў, а таксама ў выніку праводзімых агратэхнічных і іншых мерапрыемстваў плошча забруджанай тэрыторыі вобласці зменшылася больш чым у тры разы.
Да цяперашняга часу на тэрыторыі Беларусі адзначаецца забруджванне радыенуклідамі пабочнай прадукцыі лесу і мяса дзікай жывёлы. Гэта прадукцыя цяпер з’яўляецца асноўнай крыніцай паступлення радыенуклідаў у арганізм чалавека.
Тэрыторыя Ляхавіцкага раёна не падпадала пад радыеактыўнае забруджванне. Але штогод на пастаяннай аснове ў рамках сацыяльна-гігіенічнага маніторынгу праводзіцца радыяцыйны кантроль харчовых прадуктаў, пітной вады, аб’ектаў навакольнага асяроддзя на ўтрыманне радыенуклідаў. За 2023 год выбрана і даследавана 87 проб харчовых прадуктаў, 12 проб пітной вады, 63 пробы з шахтавых калодзежаў; 15 проб з аб’ектаў навакольнага асяроддзя (будматэрыялы, брыкет, торф). За першы квартал бягучага года даследавана 7 проб харчовых прадуктаў, 4 пробы торфу. Усе даследаваныя пробы адпавядалі гігіенічным нарматывам.
Забяспечана правядзенне сумеснай работы з Ляхавіцкім лясгасам па даследаванні дароў лесу: даследавана 3 пробы лясных ягад,
1 проба грыбоў, 18 проб лекавай сыравіны.
Забяспечана правядзенне вымярэнняў радыяцыйных фактараў пры адвядзенні зямельных участкаў пад будаўніцтва аб’ектаў, пры прыёмцы аб’ектаў у эксплуатацыю, у эксплуатуемых будынках і збудаваннях, на тэрыторыі. Праведзены вымярэнні магутнасці дозы гама-выпрамянення на 7 адведзеных пад будаўніцтва зямельных участках; пры прыёмцы аб’ектаў у эксплуатацыю праве-
дзены вымярэнні дозы гама-выпрамянення
6 аб’ектаў і даследаванні аб’ёмнай актыўнасці ізатопаў радону. Забяспечаны кантроль магутнасці дозы і шчыльнасці патоку часціц, даследавана па магутнасці выпраменьвання 12 аб’ектаў жылога, вытворчага і грамадзянскага прызначэння.
У мэтах захавання свайго здароўя, а таксама для таго, каб зменшыць або папярэдзіць
траплянне радыеактыўных рэчываў у арганізм, неабходна старанна мыць агародніну і садавіну, здымаць верхнія слаі лісцевай агародніны, прадукты кулінарна апрацоўваць, праводзіць засол і кансерваванне грыбоў,
ягад і агародніны, удакладняць у прадаўцоў на рынках наяўнасць дакументаў, што
пацвярджаюць бяспеку дароў лесу.

Данута БАГДАНОВІЧ,
памочнік урача-гігіеніста райЦГіЭ.