Са святам, завадчане!

Шаноўныя працаўнікі ААТ «Торфабрыкетны завод «Ляхавіцкі», паважаныя ветэраны-завадчане! Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды прафесійнага свята – Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.

Вось ужо 47 гадоў наша прадпрыемства займае лідзіруючыя пазіцыі ў краіне па вытворчасці торфу. І на працягу гэтага часу мы выпускаем якасную канкурэнтаздольную прадукцыю, запатрабаваную як ў Беларусі, так і за яе межамі. Усё гэта дзякуючы высокаму прафесійнаму майстэрству кожнага з работнікаў, багатаму вытворчаму вопыту калектыву, сучасным тэхналогіям, мадэрнізацыі прадпрыемства. У такой паспяховасці заслуга кожнага завадчаніна хто шчыруе сёння, і хто працаваў тут раней. Прафесійнае свята – гэта яшчэ адна нагода сказаць дзякуй за адданасць справе, прафесіяналізм, разуменне, падтрымку. Толькі разам, працуючы ў зладжанай камандзе, мы здольны дасягаць высокіх вытворчых паказчыкаў. Ганарымся кожным чалавекам нашага вялікага дружнага калектыву. Выказваем глыбокую павагу шаноўным ветэранам – тым, хто прайшоў нялёгкі шлях, прымнажаючы славу завода.

І сёння наш вялікі дружны калектыў прадаўжае мэтанакіраваную работу па ўдасканаленні тэхналогій вытворчасці, павышэнні яе эфектыўнасці, пошуку новых рынкаў збыту.

Жадаем усім моцнага здароўя, трываласці, новых працоўных здзяйсненняў, шчасця, дабрабыту, міру і ладу ў сем’ях. Няхай кожны дзень напаўняецца цікавымі імгненнямі, будзе радасным, плённым і жыццесцвярджальным.

Дырэкцыя і прафкам ААТ «ТБЗ «Ляхавіцкі».