Дзівін у «Дажыначным» сузор’і

Сёння Брэстчына ў сузор’і фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2020». Тут, у аграгарадку Дзівін, лепшыя з лепшых хлебаробаў прымаюць віншаванні, пажаданні і словы самай шчырай падзякі за такую нялёгкую важную, неабходную працу.

Адданасці, руплівасці, адказнасці нашым механізатарам не займаць. Вам апладысменты, вамі ганарыцца Ляхавіччына. На святочную сцэну запрашаюцца працаўнікі ААТ «Жарабковічы» – камбайнеры Андрэй Дзянішчык, цёзкі Сяргей Бурак і яшчэ адзін Сяргей Бурак, маладзёжны экіпаж у складзе Георгія Жука і Уладзіміра Баўтрукевіча, малады вадзіцель Сяргей Вейкніс. Звяно лепшых аператараў зернесушыльнага комплексу прадставіць Андрэй Свінабурка. Яны занялі пераможныя месцы ў штогадовым абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур 2020 года.

А дэталёва па дажыначным маршруце «пракацімся» ў наступным нумары «ЛВ».