Гучыць марш Мендэльсона. 15 хлопчыкаў і 10 дзяўчынак – такі на Ляхавіччыне жнівеньскі «ўраджай» нараджэнняў

11 пасведчанняў аб нараджэнні шчаслівым бацькам уручылі ў аддзеле загса райвыканкама, астатнія – у сельвыканкамах. Пра гэта і іншае «ЛВ» расказала начальнік аддзела загса Вольга Новік.

У топе дзявочых імёнаў апошняга летняга месяца – Сафіі. Так назвалі сваіх дачушак у трох сем’ях. Былі і Ганна, Юлія, Марыя, Паліна, іншыя.
У спісе хлапчуковых імёнаў паў-тарэнняў няма: Арцемій, Міхаіл, Ян, Сямён, Макар…

«Дзюймоўкай» жніўня стала Сонечка, якая нарадзілася вагой 2770 грамаў і ростам 48 санты-метраў. У сям’і гэта другое дзіця. А вось, напрыклад, вага дзяўчынкі Лізы пры нараджэнні склала чатыры кілаграмы пры росце 55 сантыметраў. Яна дапамагла атрымаць сваёй сям’і мнагадзетны статус. Жнівеньскім здаравячком прызнаны Радзівон: яго паказчыкі вагі і росту адпаведна 4170 грамаў і 55 сантыметраў.

Сярэдні ўзрост татаў 30 гадоў, мам – 27. Дарэчы, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці ў жніўні атрымалі нашы 51-гадовы зямляк і 41-гадовая зямлячка. Самы малады тата – 22-гадовы, мама – 20-гадовая. Першае дзіця нарадзілася ў сямі сем’ях, другое – у 11. Мнага- дзетны статус атрымалі шэсць сем’яў, а чацвёрты малыш з’явіўся ў адной сямейнай пары.

З-за эпідсітуацыі працягвае дзей-нічаць абмежаванне на колькасць гасцей на ўрачыстай цырымоніі заключэння шлюбу: іх павінна быць не больш за дзесяць. Нягледзячы на такія абставіны, марш Мендэльсона гучаў для 14 пар. Сярэдні ўзрост жнівеньскага жаніха склаў 34 гады, нявесты – 32. Самай маладой нявесце споўнілася 18 гадоў, а жаніху – 20. Халасты статус на сямейны змяніў і 73-гадовы жыхар раёна. Заручальны пярсцёнак заззяў на руцэ 68-гадовай зямлячкі.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.