«Флер’яноўскія чытанні» запрашаюць

Ляхавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка імя Я. Купалы сардэчна запрашае на літаратурны фестываль «Флер’яноўскія чытанні» ў комплекс былой сядзібы Бохвіцаў у в. Флер’янова 19 верасня ў 11.00.

Расклад руху аўтобуса:

Ляхавічы (ГДК) – Флер’янова – 10.30;
Флер’янова – Ляхавічы (ГДК) – 14.30.

Вас чакаюць:

  • выступленні пісьменнікаў;
  • тэатралізаванае прадстаўленне;
  • «адкрыты» мікрафон;
  • бібліятэчны бульвар;
  • выстава-продаж ад майстроў народнай творчасці;
  • дзіцячая і выставачная пляцоўкі.