Сэрвіс з… махляром

Сёння ў сетцы інтэрнэт існуе шмат сэрвісаў, што дазваляюць аплачваць розныя паслугі або проста пераводзіць грашовыя сродкі з абаненцкіх рахункаў сотавых аператараў, чым у апошні час часта карыстаюцца махляры. Гэта так званыя sms-махлярствы.

Таксама махляры пад рознымі нагодамі спрабуюць даведацца ў ахвяраў абаненцкі нумар сотавага тэлефона, нумар пластыкавай карткі, прапаноўваюць перайсці па спасылках у сетцы інтэрнэт для таго, каб выкрасці грашовыя сродкі. Найбольшую актуальнасць набываюць крадзяжы грашовых сродкаў праз пакупкі на дошках аб’яў (Kufar, AV.by, AWB.by і іншыя). Ахвярамі становяцца як мужчыны, так і жанчыны розных узростаў. Махляры прапаноўваюць зрабіць перадаплату за тавар, а для гэтага ім неабходны нумар пластыкавай карткі. У далейшым, атрымаўшы яго ў даверлівых грамадзян, учыняюць крадзеж грашовых сродкаў. На першых радках сайтаў указаных інтэрнэт- пляцовак пазначаны меры барацьбы з махлярамі і неабходныя меры засцярогі.

ДАВЕДАЧНА. Толькі за восем месяцаў 2020 года на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна было ўчынена 15 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, з іх 11 – вышэйназваным спосабам, два падобныя злачынствы ўчынены ў дачыненні пажылых грамадзян.

Уся перапіска з пару-шальнікамі вядзецца праз праграмы Viber, Telegram, WhatsАpp і іншыя, што ўскладняе магчымасць адсачыць абанента і ўста-навіць яго асобу.

Развіццё электронных тэхналогій і тэлека-мунікацыйных сетак, усеагульная даступнасць інтэрнэту разам са станоўчымі момантамі ствараюць перадумовы да актыўнага праяўлення проціпраўных дзеянняў у гэтай сферы.

Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Ляхавіц-кага райвыканкама заклі-каюць грамадзян быць пільнымі і не паддавацца на правакацыі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на сайце УУС Брэсцкага аблвыканкама, а ў выпадку ўзнікнення якіх-небудзь пытанняў, звязаных са злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій, патэлефанаваць начальніку аддзела крымінальнага вышуку РАУС па нумары 2-11-70.

Андрэй СТУДЗЯНІЧНІК, начальнік РАУС.