Запісваемся ў чараўнікі. Якія сюрпрызаы і цікавыя падзеі чакаюць ляхавічан
Навагоддзе блізка. З 15 снежня па 14 студзеня і на Ляхавіччыне пройдзе традыцыйная рэспубліканская акцыя «Нашы дзеці», а з 23 снежня па 14 студзеня – марафон «Ад усёй душы». Да якіх прыемных сюрпрызаў і цікавых падзей варта падрыхтавацца землякам, «ЛВ» пацікавіўся ў намесніка старшыні райвыканкама Алега Траццяка:
– Адразу скажу, праграма святаў навагоддзя абяцае быць насычанай, арганізатарамі ўлічаны ўсе ўзросты. Падрыхтоўчыя
работы выйшлі на завяршальную стадыю. 16 снежня ўрачыста, весела і масава «Каляднай санатай» заззяе на плошчы Леніна галоўная ёлка горада.
Заўжды, калі прымаеш удзел у акцыі «Нашы дзеці», атрымліваеш вялізарны зарад энергіі, дабрыні, пяшчоты – эмоцыі непадробныя. Нашы землякі – людзі з вялікім сэрцам, гатовыя ствараць свята там, дзе яго асабліва чакаюць. Сёлета шматлікія мерапрыемствы стартуюць 15 снежня святочным прадстаўленнем «Карагод пад Новы год».
А вось адрас пачатку акцыі новы – аздараўленчы лагер «Чайка». Тут будуць пра-ходзіць навагоднія ранішнікі для навучэнцаў школ.
Захавана і яшчэ адна добрая традыцыя – раённае дабрачыннае свята
з удзелам кіраўніцтва раёна – тэатралізаванае прадстаўленне «Прыгоды ў навагодняй ёлкі» і конкурсна-гульнявая праграма «Навагоднія забавы». У цэнтры ўвагі і клопату – дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, іх запросяць у ЦДАДіМ на ранішнік «Цуды на Новы год». Нямала цікавых лакацый запланавана і для моладзі: плануецца гульня «Бітва розумаў», а таксама сустрэча на музычнай маладзёжнай пляцоўцы. Даволі шырокі пералік дабрачынных канцэртаў і акцый з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў. Ранішнікі, агеньчыкі для
дзяцей сваіх работнікаў ладзяць многія прадпрыемствы і ўстановы.

