Макулатуры аб’яўлены збор.У Ляхавіцкім раёне пройдзе месячнік па зборы другаснай сыравіны

У раёне  з 1 па 31 кастрычніка пройдзе месячнік па зборы другаснай сыравіны.

Яго правядзенне прадугледжана рашэннем райвыканкама і мае на мэце актыўнае прыцягненне да збору другасных матэрыяльных рэсурсаў не толькі прадпрыемстваў і арганізацый, але і насельніцтва.
У вас ёсць непатрэбныя папера і кардон? Вы адказна сартуеце пластык ад бытавога смецця? У дальнім кутку пыліцца старая непатрэбная бытавая тэхніка? Вам прамы шлях да мясцовых аперата- раў – зборшчыкаў другасных матэрыяльных рэсурсаў: у жылкамунгас ці райпо. Тым больш, плануецца, што яны правядуць конкурсы і акцыі па зборы асобных відаў сыравіны.
Больш падрабязна «ЛВ» звернецца да тэмы ў адным з бліжэйшых нумароў.