Сам сабе начальнік. Заплаці адзіны падатак – і працуй спакойна

Без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў фізічныя асобы могуць займацца, у тым ліку рэпетытарствам, фотаздымкай, дрэсіроўкай дамашніх жывёл, продажам кацянят і шчанят, аказваць паслугі тамады. А таксама, у адпаведнасці з часткай 4  пункта 1 артыкула 1 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь і пунктам 3 артыкула 337 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, прадаваць хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, гатовую кулінарную прадукцыю; прадастаўляць іншым фізічным асобам кватэры, дамы, дачы для кароткатэрміновага (не больш за 15 дзён) пражывання; выконваць работы (аказваць паслугі), у тым ліку па дызайне інтэр’ераў, графічным дызайне, афармленні (упрыгажэнні) аўтамабіляў, унутранай прасторы будынкаў, памяшканняў ці іншых месцаў, мадэліраванні прадметаў афармлення інтэр’ера, тэкстыльных вырабаў, мэблі, адзення і абутку, прадметаў асабістага карыстання і бытавых вырабаў; рамонце гадзіннікаў, абутку; рамонце, аднаўленні, зборцы мэблі; настройцы музычных інструментаў; распілоўцы і колцы дроў, пагрузцы і разгрузцы грузаў; пашыве адзення, галаўных убораў, абутку з матэрыялаў заказчыка; аддзелачных работах, у тым ліку кладцы і рамонце печак і камінаў; распрацоўцы вэб-сайтаў, устаноўцы (настройцы) камп’ютараў і праграмнага забеспячэння, аднаўленні, рамонце, тэхнічным абслугоўванні камп’ютараў і перыферыйнага абсталявання, навучанні рабоце на персанальным камп’ютары; аказанні цырульніцкіх і касметычных паслуг, а таксама паслуг па манікюры і педыкюры.
Да пачатку ажыццяўлення выбранага віду дзейнасці неабходна выплаціць адзіны падатак.
Пры выяўленні ў ходзе кантрольных мерапрыемстваў фактаў ажыццяўлення названых відаў дзейнасці без выплаты адзінага падатку ўпершыню, для фізічных асоб, не зарэгістраваных у якасці ІП, адзіны падатак вылічваецца падатковым органам зыходзячы з падатковай базы і ставак падатку, устаноўленых у населеным пункце, у якім ажыццяўляе дзейнасць фізічная асоба (акрамя ажыццяўляемых у дыстанцыйнай форме праз інтэрнэт – вылічваецца па месцы жыхарства фізічнай асобы).
Пры выяўленні паўторных фактаў ажыццяўлення гэтых відаў дзейнасці без выплаты адзінага падатку для фізічных асоб, не зарэгістраваных у якасці ІП, адзіны падатак вылічваецца падатковым органам у пяцікратным памеры.

ІМПЗ Рэспублікі Беларусь  па Баранавіцкім раёне.