Любоў да зямлі – сямейнае. У нядзелю – Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

У аграрных дынастыях любоў да зямлі, як і працавітасць, перадаецца ў спадчыну

Вадзім Радомскі – другакурснік Ляхавіцкага аграрнага каледжа, будучую прафесію агранома выбраў свядома. Перад вачамі –
прыклад самага аўтарытэтнага чалавека – мамы, якая доўгі час была брыгадзірам паляводчай брыгады, а цяпер паспяхова ўзначальвае вытворчы ўчастак у СВК «Ляхавіцкі». Святлана Радомская, дарэчы, таксама выпускніца гэтай навучальнай установы. А любоў да зямлі, вёскі і роднай гаспадаркі атрымала ў спадчыну ад сваёй матулі Валянціны Яраш, чый працоўны стаж у «Ляхавіцкім» перавысіў тры дзесяцігоддзі.

Святлана БЕЛЬМАЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.