У працоўнай гатоўнасці. Традыцыя ЗТАА «БелДан» – гучаць у жніўных зводках сярод перадавікоў

Механізатары Раман Бародзіч, Раман Усцінаў, Сяргей Выдрыч на жніве не навічкі.

Традыцыя ЗТАА «БелДан» – гучаць у жніўных зводках сярод перадавікоў. Так было і сёлета, калі прама ў полі віншаванні прымалі малады камбайнер Павел Канцэлярчык і вадзіцель Сяргей Выдрыч – адны з першых «тысячнікаў» жніва. Сярод маладых вадзіцеляў ганаровага статусу ўдастоены і Андрэй Калясінскі.

«БелДанаўская» восень праходзіць без паўзаў. Завяршаюць унясенне арганікі на палі, рыхтуюць зямлю пад новы ўраджай. Пад ворыва сёлета адведзена 950 гектараў зябліва. Шчыруюць светлавы дзень Раман Усцінаў, Раман Бародзіч і Аляксандр Азарчык. Справу сваю механізатары ведаюць і выконваюць яе бездакорна, з поўнай аддачай. На гадзіннік не гля-дзяць і тэхніку трымаюць у працоўнай гатоўнасці.
У такім няспынным аграрным крузе маецца месца і для святочных перапынкаў – ЗТАА «БелДан» у раённым спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур заняло другое месца. У тым ліку і за гэта ўшаноўвалі аграпрадпрыемства на раённым свяце з прафесійнай нагоды.
У штогадовым раённым конкурсе адзначаны малады старшы камбайнер Раман Бародзіч, які на камбайне «КЗС-1218» намалаціў больш за 1245 тон.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.