Клёвае месца. На возеры Нетчын у Ляхавіцкім раёне прайшло зарыбленне

На возеры Нетчын у Ляхавіцкім раёне рыбнае наваселле. У мінулы панядзелак тут прайшло зарыбленне. У возера выпусцілі 1070 асобін шчупака і 2140 асобін карпа, якіх прывезлі з Лунінецкага раёна.

Кантралявалі працэс зарыблення супрацоўнікі раённай аргструктуры БТПР, дзяржінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Як паведаміў спецыяліст райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Курловіч, назіранне за вадаёмам праводзілася ў першыя два дні пасля зарыблення. Пасля гэтага аматары закінуць вуду могуць рыбачыць.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА. Больш фота ТУТ.