Выратавальны прыпынак з’явіўся ў Ляхавічах


Жыццё – гэта не кіно, – такі надпіс і тэлефон службы выратавання 112 пазначаны на павільёне аўтобуснага прыпынку каля стадыёна “Колас” у Ляхавічах. З нядаўняга часу прыпынак змяніў свой выгляд.
Каб нагадаць насельніцтву пра элементарныя правілы бяспечных паводзін у розных сітуацыях, узнікла ідэя размяшчэння інфармацыі ў людным месцы – так, каб ненавязліва, але ўсе парады засталіся ў памяці абавязковым пунктам. РАНС прапанаваў камунальнікам сумесны праект, і яны падтрымалі. Пачалася работа па ажыццяўленні ініцыятывы: выбіралі і ўзгаднялі месца размяшчэння, распрацоўвалі фармат і выгляд нагляднай прадукцыі.
Нарэшце, “правільны” прыпынак гатовы. Зараз ляхавічане і госці райцэнтра падчас чакання аўтобуса ці праходзячы міма, прыгадаюць правілы эксплуатацыі электраабсталявання і печы, успомняць, як пазбегнуць бяды пры навядзенні парадку на прысядзібным участку, а яшчэ што рабіць, калі пабіўся ртутны тэрмометр – жыццёвыя сітуацыі і правілы бяспекі на мове яркіх малюнкаў і карысных парад.
Бяспека жыццядзейнасці павінна быць заўсёды і ўсюды.
Дзмітрый БЕРТАШ, выконваючы абавязкі начальніка РАНС.