Добрая паслуга ад ляхавіцкіх выратавальнікаў

Выратавальнікам добра вядома, як гэта знаходзіцца на перадавой здароўя, змагацца за жыццё. На лінію 101 у апошні час паступаюць ад медыкаў тэлефанаванні з просьбамі дапамагчы транспартаваць з паверхаў шматкватэрнікаў цяжка хворых. Асабісты склад з гатоўнасцю і разуменнем спяшаецца па такіх сігналах. Прычым пры такіх сітуацыях медработнікі ў абавязковым парадку забяспечваюць выратавальнікаў сродкамі індывідуальнай абароны ад каранавіруснай інфекцыі.
Таццяна КАЛГУШКІНА,
інспектар РАНС.