З чым сутыкнуўся аўтамабіль у Мінічах Ляхавіцкага раёна?

13 студзеня ў тры гадзіны ночы ў вёсцы Мінічы па вуліцы Цэнтральнай адбылося ДТЗ.

Устаноўлена, што вадзіцель аўтамабіля «NissanQashqai» няправільна выбраў скорасць руху, не справіўся з кіраваннем і машына сутыкнулася  з драўлянай агароджай. 

У аварыі людзі не пацярпелі, транспартны сродак атрымаў механічныя пашкоджанні. 

За рулём машыны знаходзіўся  ляхавічанін 1994 г.н., быў цвярозы.

АДАІ папярэджвае пра захаванне бяспечнага скораснага рэжыму ва ўмовах зімовай дарогі.

Аляксандр АНІКЕВІЧ, старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ.