Па факце ДТЗ, якое адбылося недалёка ад Падсаколля Ляхавіцкага раёна, РАСК узбудзіў крымінальную справу

Па факце ДТЗ, якое адбылося 14 студзеня вечарам недалёка ад Падсаколля, 19 студзеня РАСК узбудзіў крымінальную справу па частцы 2 артыкула 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).


“ЛВ” паведамляў, што вадзіцель аўтамабіля “Лада” пры абгоне грузавіка выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе па краі праезнай часткі насустрач дарожнаму патоку ішоў пешаход, абазначаны святлоадбівальным элементам. У выніку манеўра абгону машына наехала на пешага ўдзельніка руху. Жыхарка раёна 1962 года ад атрыманых у аварыі цяжкіх цялесных пашкоджанняў 18 студзеня памерла. За рулём “лады” знаходзіўся мінчанін 1985 г. н.
РАСК праводзіць расследаванне.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.