ААТ «Ляхавіцкі льнозавод». Лепш за бавоўну

Звыкліся і не заўважаем адмысловасці гэтага прадпрыемства. Тым не менш,ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» усё больш і больш заяўляе пра сваю і самабытнасць, і адметнасць, і комплексную непаўторнасць.

Прадукцыю завода прадстаўляюць
Святлана Герашчанка і Алена Маслоўская.

У заводскім распара-джэнні знаходзіцца больш за дзве тысячы гектараў ворыўнай зямлі. Гэта галоўны актыў, з якога і пачынаецца наступны працяглы і няпросты вытворчы працэс. Вырошчванне льну пастаўлена на ўласную аснову, усё – ад ворыва да ўборкі ўжо «спелай» трасты – ажыццяўляецца сіламі свайго ж сельска-гаспадарчага механіза-ванага атрада.
На выхадзе з вытворчых ліній траста становіцца ільновалакном. Дарагім доўгім і адчувальна менш бюджэтным кароткім. Не застаюцца ўбаку тэхналагічных працэсаў і быццам бы адходы асноўнай вытворчасці. З кастрыцы фармуюцца паліўныя брыкеты, з ільнона-сення – не самага лепшага, якое выкарыстоўваць у якасці насення з’яўляецца дрэннай тэмай, – выраб-ляецца алей.
Гэта, што тычыцца «комплекснасці» прад-прыемства, якая ўжо ў дастаткова хуткім часе павінна пашырыцца на адну вытворчую пазі-цыю. Як расказаў галоўны інжынер Антон Маслоўскі, ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» наладжвае вытворчасць катанізаванага льно-валакна.
З замежнай мовы «катон» перакладаецца як «бавоўна», і сутнасць катанізацыі, калі вельмі спрошчана, шляхам яшчэ адной – дадатковай – перапрацоўкі кароткае льновалакно прывесці ў падабенства з баваўняным. Для гэтага яно яшчэ раз (ці некалькі) расчэсваецца, ачышчаецца, ірвецца на фракцыі меншых памераў, праходзіць праз іншыя аперацыі тэхналагічнага ланцужка. І – становіцца катанінам, які па сваёй структуры, шчыльнасці і некаторых іншых уласцівасцях нагадвае баваўняную вату. А «ватай» у звыклым нам выглядзе катанін стане пасля адбельвання.
– Лінія катанізацыі будзе ўсталявана ў старым вытворчым цэху, дзе кароткае валакно і вырабляецца. І літаральна стане другім этапам яго перапрацоўкі. Ужо выбраны камплект неабходнага абсталявання, заклю-чаны кантракт з кітай-скім пастаўшчыком, ажыццёўлены авансавы плацеж. А ўжо ў снежні чакаем паступлення лініі, – гаворыць Антон Маслоўскі.
Запусціць новую вы-творчасць плануецца у сакавіку – красавіку
2024 года. Праект коштам каля двух з паловай мільёнаў рублёў абяцае акупіцца праз сем гадоў работы. З уводам лініі катанізацыі на заводзе адкрыецца да 10 новых працоўных месцаў.
І, згодна з праведзеным маніторынгам, амаль неабсяжны рынак Кітая і Расійскай Федэрацыі, Беларусі.
– Катанізаванае валак-но можа выкарыстоў-вацца ў якасці цепла-
і гукаізаляцыйнага ма-тэрыялу, напрыклад, у аўтамабілебудаванні. А па шэрагу накірункаў медыцынскай практыкі катанізаванае валакно зарэкамендавала сябе лепш, чым баваўняная вата, – запэўніў Антон Маслоўскі.
Іван КАВАЛЕНКА.