Голас малады і ўпэўнены. Па ўсёй Беларусі адкрыліся ўчасткі для галасавання па правядзенні рэферэндуму

На Ляхавіцкі – Чкалаўскі ўчастак для галасавання № 4  першыя выбаршчыкі прыйшлі якраз да адкрыцця – у 10.00. Традыцыйна менавіта тут галасуюць навучэнцы мясцовага каледжа,  многія з іх – упершыню.
Да такой важнай падзеі ў жыцці юнакоў і дзяўчат райкам БРСМ прымеркаваў акцыю  «Малады выбаршчык».
З важным жыццёвым крокам агракаляджан павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч.

Маладыя выбаршчыкі Сяргей Улас, Анастасія Лобава, Марыя Грыгаровіч, Кацярына Кавальская свой грамадзянскі абавязак выканалі ўпершыню і датэрмінова.