Мнагабор’е для абаронцаў. У Ляхавічах прайшла раённая спартакіяда па праграме зімняга мнагабор’я «Абаронца Айчыны»

У мінулую сераду ў Ляхавічах на стадыёне «Колас» прайшла раённая спартакіяда па праграме зімняга мнагабор’я «Абаронца Айчыны».

У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды юнакоў з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада і раёна. Хлопцы змагаліся ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі са становішча стоячы, падцягванні на высокай перакладзіне, а таксама ў лыжных гонках на пяць кіламетраў.

Па выніках спартакіяды першае месца ў каманды СШ № 2, другое – у каманды Конькаўскага ВПК, трэцяе месца ў каманды Ліпскай сярэдняй школы.

Сярод юнакоў малодшай узроставай групы 2005-2006 гадоў нараджэння лепшымі сталі  навучэнцы Конькаўскага ВПК Андрэй Майсюк, Ілья Казека з СШ № 2, Ілья Сельмановіч з Крывошынскай СШ імя Г. С. Здановіча.

Сярод юнакоў  старэйшай узроставай групы 2003-2004 гадоў нараджэння першае месца заняў Захар Саланевіч (Конькаўскі ВПК); на другім месцы Аляксандр Ліхач (СШ № 2); трэцяе месца ў Івана Буцько (Крывошынская СШ імя Г. С. Здановіча).

Рабяты, якія занялі першыя і другія месцы ў сваіх узроставых катэгорыях, будуць абараняць гонар раёна ў абласных спаборніцтвах.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.