Снежны «Ларс». Снегапады і ўзмацненне ветру істотна дабавілі клопатаў у Ляхавіцкім раёне

Цыклон «Ларс» усё ж прымусіў паверыць у чароўную сілу зімы, а разам з гэтым прынёс нямала снежнага клопату. У камунальнікаў, дарожнікаў, электрыкаў і некаторых іншых службаў рэжым работы амаль кругласутачны. Давайце і мы, гаспадары сваёй зямлі, не будзем раўнадушнымі і дапаможам ім справіцца з гэтым зімнім экзаменам. Пачышчаныя ад снегу двор, стаянка, падыход да пад’езда –  прыкмета, што тут жывуць дбайныя людзі.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.