Вандалы супраць прыгажосці

Выкарыстана ілюстрацыя

Рабяты з розных устаноў адукацыі разам з настаўнікамі стараліся, прыдумвалі і стварылі цудоўныя архітэктурныя міні-макеты славутасцяў нашага раёна.
З мінулага лета экспазіцыя ў музеі пад адкрытым небам каля гарадскога пляжа радавала ляхавічан і гасцей горада. Сёлета пасля зімовага перапынку макеты зноў вярнуліся на бераг Ведзьмы.
Але любаваліся імі нядоўга. Знайшліся дзікуны-вандалы, якія не пашкадавалі ні саму ўнікальную прыгажосць, ні працу юных землякоў. Галоўны спецыяліст райвыканкама Таццяна Шчука расказала, што ў ноч з 19 на 20 мая невядомыя разбілі сем з 23 устаноўленых экспанатаў. Па даным факце супрацоўнікі РАУС праводзяць праверку.