Рарытэт у падарунак. Незвычайнае выданне папоўніла фонд Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы

Незвычайнае выданне папоўніла фонд Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Я. Купалы – кнізе без малога 124 гады. Гэта выдатны ўзор друкарскага мастацтва канца XIX стагоддзя, які змяшчае паляўнічыя нататкі  з афрыканскага Самалі, напісаныя Юзафам Патоцкім.

Такі бясцэнны падарунак бібліятэцы зрабіла жыхарка вёскі Хацяж Валянціна Пішч (на здымку), у мінулым – настаўніца Дараўскай школы. Як патлумачыла Валянціна Вікенцьеўна, кнігу яна выратавала ад незайздроснага лёсу быць перапрацаванай разам з іншай макулатурай. А бібліятэкарам такі рарытэт аказаўся вельмі дарэчы – сёння вядзецца работа па стварэнні калекцыі рэдкіх выданняў. Нездарма кажуць, што ў старых рэчах заўсёды знойдзецца штосьці новае, калі захочацца іх выкінуць. І калі гэта датычыць кніг – бібліятэка рада такім знаходкам.
Лізавета МАЦУЛЕВІЧ, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі.