Стаць выратавальнікам. РАНС г. Ляхавічы запрашае на службу па кантракце

Прафесія выратавальніка была і застаецца паважанай – гэта людзі рашучыя і моцныя духам, здольныя ў надзвычайнай сітуацыі аператыўна прыйсці на дапамогу і прыняць адзіна правільнае рашэнне. РАНС запрашае на службу па кантракце пажарных-выратавальнікаў, вадзіцеля пажарнага аварыйна-выратавальнага аўтамабіля.
Калі ваш узрост да 28 гадоў і па сваіх асабістых, маральных і дзелавых якасцях, стане здароўя здольны выконваць службовыя абавязкі, чакаем у дружным калектыве райаддзела па надзвычайных сітуацыях.
Гарантаваны дастойны заробак і поўны сацпакет.
Па пытаннях працаўладкавання звяртацца ў райаддзел г. Ляхавічы, вуліца Арлоўскага, 12, ці па тэлефонах 6 04 86, 8 033 387 39 17 (МТС).
Дзмітрый БЕРТАШ, намеснік начальніка РАНС.