Залатое свята ў фарбах восені. У мінулую пятніцу ў ГДК прайшло раённае свята «Славім узрост залаты!», прысвечанае Дню пажылых людзей

Імі не толькі ганарымся, імі нельга не захапляцца. Бо ва ўласцівых ім жыццесцвярджальнай энергіі, натхнёнасці, імкненні да самаўдасканалення, празе жыцця многія землякі залатога ўзросту могуць даць фору маладым. Нягледзячы на гады, яны па-ранейшаму бадзёрыя, ініцыятыўныя, патрэбныя не толькі сваім родным і блізкім, але і грамадству.

Сведчанне гэтаму – запрашэнне ў працоўныя калектывы, сустрэчы з моладдзю, сумесныя вандроўкі з равеснікамі, удзел у разнастайных спартыўных спаборніцтвах. Нездарма створаны і надзвычай запатрабаваныя ўніверсітэты «трэцяга ўзросту».
А яшчэ яны не толькі самі ўмеюць адпачываць, але і зараджаюць сваім аптымізмам іншых. Менавіта так – радасна, душэўна, запамінальна, пазітыўна – у мінулую пятніцу ў ГДК прайшло раённае свята «Славім узрост залаты!», прысвечанае Дню пажылых людзей.
Не толькі землякі шаноўнага ўзросту, але і прадстаўнікі раённай улады, грамадскіх арганізацый сталі ўдзельнікамі і гледачамі цікавага мерапрыемства.
Шчыра вітаючы землякоў шаноўнага ўзросту, старшыня райвыканкама Мікалай Мароз адзначыў той значны ўклад, які ўнеслі ветэраны працы ў сацыяльна-эканамічнае жыццё раёна, і пажадаў ім здароўя, аптымізму і далей быць у гушчыні падзей. Апладысменты гучалі ў адрас валанцёра выкладчыка замежнай мовы ўніверсітэта «трэцяга ўзросту» Святланы Шахмуць, таленавітага майстра на ўсе рукі і творчага чалавека Валянціны Паўлоўскай. Старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Жанна Лешык цёпла па-
дзякавала за міласэрнасць, клопат пра тых, каму асабліва патрэбна дапамога, васьмі «сярэбраным валанцёрам».
Асаблівым, шчыра пяшчотным, бязмежна хвалюючым было кожнае выступленне самадзейных артыстаў, сярод якіх і таленавітыя пажылыя землякі.
Колькі эмоцый выклікала фотавыстава конкурсных работ міжрэгіянальнага дыстанцыйнага конкурсу відэаролікаў на лепшую зарадку «Кожны дзень раніцай робім зарадку!» сярод грамадзян пажылога ўзросту, якія наведваюць аддзяленні дзённага знаходжання ТЦСАН Брэстчыны. Асабліва зацікаўлена разглядаліся кадры фотасправаздачы ляхавіцкіх прыхільнікаў здаровага ладу жыцця залатога ўзросту.
«Я магу» – так назвала творчую выставу ўласных работ ляхавічанка Валянціна Паўлоўская. А можа Валянціна Аляксееўна шмат чаго. Восем гадоў назад яна асвоіла майстэрства вышыўкі і за гэты час мае ў сваім актыве не адзін дзясятак вышываных работ.
Замілаванне і пяшчота, дзіцячая непасрэднасць і бязмежная любоў – усё гэта можна было разглядзець у кожнай рабоце на выставе дзіцячага малюнка «З павагай і любоўю ад унукаў». А яшчэ запатрабаванымі сталі паслугі «выязной паліклінікі»: жадаючыя маглі памераць ціск, сатурацыю і атрымаць прафесійную кансультацыю ад урача агульнай практыкі Вольгі Васілько.


ПРАЦЯГ ЧЫТАЙЦЕ Ў ЛЯХАВІЦКІМ ВЕСНІКУ ад 5 КАСТРЫЧНІКА


Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ