Віншаванне з нотай сардэчнасці. Як у Ляхавічах святкавалі Дзень настаўніка

Настаўнік – лад жыцця, прызванне. У мінулую пятніцу на раённай урачыстасці ў ляхавіцкай гімназіі сабраліся дэлегацыі ўстаноў адукацыі раёна. Не было доўгіх прамоў і шырокай сцэны – толькі шчырыя пажаданні, прыемныя ўспаміны і чаканая сустрэча калег, сяброў і аднадумцаў за салодкім сталом.

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Юрлевіч цёпла і шчыра ад імя райвыканкама і райсавета дэпутатаў павіншавала работнікаў сістэмы адукацыі раёна, ветэранаў педагагічнай працы і адзначыла, што самы галоўны ў школе – настаўнік: добры, сумленны, той, хто вельмі любіць сваіх выхаванцаў, аддае часцінку сябе, перадае веды і ўменні, выхоўвае патрыётаў сваёй Радзімы. Лепшым з лепшых Святлана Юрлевіч уручыла ўзнагароды. Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама адзначаны настаўнік матэматыкі гімназіі Паліна Белавус, дырэктар Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча Вольга Бурак, намеснік дырэктара Конькаўскай СШ Іна Вайцешык і намеснік дырэктара гімназіі Аксана Гатоўчыц, галоўны спецыяліст аддзела па адукацыі райвыканкама Іна Зубік, настаўнік пачатковых класаў
СШ № 1 Алена Алейнікава, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча Святлана Пальчык, настаўнікі фізкультуры і здароўя СШ № 1 Віктар Пастарнакевіч і Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча Ігар Рогаўцаў, настаўнік рускай мовы і літаратуры гімназіі Святлана Прастакевіч, кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні настаўнік гісторыі СШ № 2 Віталій Толкач.
Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Якубоўская пажадала, каб усе, хто выбраў прафесію настаўніка, атрымлівалі ад працы асалоду, любілі дзяцей, Радзіму і сваю справу.
Асобныя словы ўдзячнасці – ветэранам педагагічнай працы, якія для маладога пакалення з’яўляюцца прыкладам і гонарам.

ПРАЦЯГ ЧЫТАЙЦЕ Ў «ЛЯХАВІЦКІМ ВЕСНІКУ» ад 5 КАСТРЫЧНІКА

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота аўтара і Сяргея ВАРАНОВІЧА.

БОЛЬШ ФОТА ТУТ