Віншуем нашых абаронцаў!

ПАВАЖАНЫЯ ВОІНЫ І ВЕТЭРАНЫ УЗБРОЕНЫХ СІЛ!
ДАРАГІЯ ЖЫХАРЫ ЛЯХАВІЦКАГА РАЁНА!
Прыміце шчырыя віншаванні з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Гэта свята з’яўляецца сімвалам вернасці сваёй краіне і народу, іх маральным і патрыятычным ідэалам.
У Дзень абаронцаў Айчыны мы аддаём даніну павагі вам, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Ваша Перамога ў 1945-м – гэта фундамент, на якім будуецца жыццё.
Слаўная гісторыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь сведчыць пра іх высокую баяздольнасць і надзейнасць. Усе, хто нёс або сёння нясе службу ў імя спакою народа, заслужылі ўсеагульную павагу, яны стаяць на варце міру, дастойна працягваюць традыцыі дзядоў і бацькоў.
Сёння мы па праву ўшаноўваем тых, хто добрасумленна і з гонарам выконвае свяшчэнны воінскі абавязак, стварае і ўдасканальвае ваенную тэхніку, нястомна адточвае майстэрства, выхоўвае моладзь на слаўных баявых традыцыях старэйшых пакаленняў.
Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, поспехаў у ратнай і мірнай працы ў імя працвітання роднай краіны.
Дзмітрый БУРДУК, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Яўгеній ЮРЛЕВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў адрасуюць віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы — супрацоўнікам земгеаслужбы раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *