Як змяніўся падаходны падатак у 2010?

У 2010 г. вылічэнне падаходнага падатку захоўвае тыя ж прынцыпы падаткаабкладання, якія былі прадугледжаны Законам Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 1991 г. “Аб падаходным падатку з фізічных асоб”. Разам з тым, зніжана стаўка падатку як для дывідэндаў, атрыманых ад беларускіх арганізацый, так і для дывідэндаў, атрыманых ад крыніц за межамі Рэспублікі Беларусь (з 15 да 12%).
Пашыраецца льгаціраванне даходаў, якія не з’яўляюцца ўзнагароджаннямі за выкананне працоўных або іншых абавязкаў (у тым ліку матэрыяльнай дапамогі, падарункаў і прызоў, аплаты кошту пуцёвак):
— у межах 150 базавых велічынь гэтыя сумы падлягаюць вызваленню ад падаткаабкладання па месцы асноўнай работы (службы, вучобы) ад кожнай крыніцы на працягу падатковага перыяду;
— ад іншых арганізацый і ІП (за выключэннем прафсаюзных арганізацый) – у межах 10 базавых велічынь ад кожнай крыніцы на працягу каляндарнага года.
Змяненні закранулі парадак прымянення падатковых вылікаў.
Павялічаны размер сацыяльнага падатковага выліку па асобных відах добраахвотнага страхавання з 24 да 48 базавых велічынь на працягу падатковага перыяду.
Стандартныя падатковыя вылікі ўстаноўлены ў наступных памерах: 270000 руб. пры атрыманні даходу, які не перавышае 1635 тыс. руб. у месяц, на дзяцей і ўтрыманцаў – 75000 руб. (150000 руб. – пры наяўнасці трох і больш дзяцей да 18 гадоў або дзіцяці-інваліда, а таксама ўдовам (удаўцам), адзінокім бацькам, (апекунам), 380000 руб. у адносінах фізічных асоб, якія адносяцца да льготных катэгорый плацельшчыкаў (грамадзяне, якія пацярпелі ад катастрофы на ЧАЭС, інваліды І і ІІ групы і інш.).
Акрамя таго, пашырана кола фізічных асоб, якім будуць прадастаўлены стандартныя падатковыя вылікі. Яны будуць прадастаўляцца як плацельшчыкам, якія маюць месца асноўнай работы (службы, вучобы), так і не маючым такога месца работы (службы, вучобы). У выпадку адсутнасці ў плацельшчыка месца асноўнай работы (службы, вучобы) стандартныя падатковыя вылікі будуць прадастаўляцца падатковымі агентамі па пісьмовай заяве плацельшчыка пры прад’яўленні працоўнай кніжкі, а пры яе адсутнасці – па пісьмовай заяве плацельшчыка з указаннем прычыны яе адсутнасці. Пры атрыманні даходаў ад некалькіх падатковых агентаў вылікі прадастаўляюцца па выбару плацельшчыка толькі адным падатковым агентам. Падатковыя агенты, якія прадаставілі не па месцы асноўнай работы (службы, вучобы) вылікі, накіроўваюць інфармацыю ў падатковы орган па форме і ў тэрміны, устаноўленыя Міністэрствам па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь.
Андрэй ТУПІК, намеснік начальніка аддзела падаткаабкладання арганізацый і іншых даходаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *