Уласнае жыллё з дзяржаўнай падтрымкай. Што трэба ведаць
У нашай краіне адзін з важных напрамкаў жыллёвай палітыкі – забеспячэнне грамадзян даступным жыллём. Для рэалізацыі дзяржаўнай падтрымкі пры паляпшэнні жыллёвых умоў прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6.03.2025 № 95
«Аб дзяржаўнай падтрымцы пры жыллёвым будаўніцтве». Дакумент закліканы спрасціць для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, працэдуру набыцця ўласнага жылля без неабходнасці ўдзелу ў працэсе будаўніцтва.
Ільготныя крэдыты па Указе № 95 прадастаўляюцца грамадзянам Беларусі, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў (за выключэннем грамадзян, прызнаных маючымі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў на дадатковых падставах, прадугледжаных калектыўнымі дагаворамі прадпрыемстваў і арганізацый). Ільготныя крэдыты прадастаўляюцца на будаўніцтва, рэканструкцыю аднакватэрных жылых дамоў, у тым ліку будаўніцтва па спрошчаным парадку, будаўніцтва,рэканструкцыю кватэр у блакіраваных жылых дамах падрадным ці гаспадарчым спосабам. Яшчэ адзін напрамак – набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрніках ці блакіраваных жылых дамах, будаўніцтва якіх ажыццяўлялася па дзяржзаказе, а таксама іншых жылых памяшканняў на першасным ці другасным рынку жылля ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек (у іншых населеных пунктах – шматдзетным сем’ям).
Пасля таго, як грамадзяніна зацвердзілі ў спісе на атрыманне льготнага крэдыту, ён можа заключаць крэдытны дагавор.
Пытанні ўнясення ў спісы льготнага крэдытавання – кампетэнцыя раённых, гарадскіх, выканаўчых і распарадчых органаў, мясцовых адміністрацый і іншых дзяржаўных органаў, упаўнаважаных зацвярджаць даныя спісы.
У Ляхавіцкім райвыканкаме для ўключэння ў спісы на атрыманне льготных крэдытаў грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы жыхарства (работы, службы) і жадаюць палепшыць свае жыллёвыя ўмовы шляхам будаўніцтва, рэканструкцыі ці набыцця жылых памяшканняў, неабходна звярнуцца ў службу «Адно акно» райвыканкама. Пры гэтым патрэбны пакет дакументаў, прадугледжаных пунктам 1.6 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян. Пералік дакументаў зацверджаны Указам Прэзідэнта № 200 ад 26.04.2010.
У 2025 годзе ў Ляхавіцкім раёне па Указе № 95 свае жыллёвыя ўмовы палепшылі 27 грамадзян, якія стаялі на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. З іх 22 грамадзяніны набылі жылыя памяшканні, чатыры – рэканструююць жыллё, адзін грамадзянін будуе аднакватэрны жылы дом. Сёлета з пачатку года ўжо 29 землякоў па такім жа прынцыпе палепшылі ўмовы жылля: 23 купілі кватэру ці дом, два – рэканструююць сваё жыллё, чатыры – будуюць дамы.
Па ўсіх пытаннях у межах Указа Прэзідэнта № 95 можна звярнуцца ў аддзел архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвыканкама (г. Ляхавічы,
плошча Леніна, 3, кабінет 209) і па тэлефоне 2-13-26. Таксама неабходную інфармацыю можна атрымаць непасрэдна ў спецыялістаў службы «Адно акно» па тэлефоне 6-09-59 ці па кароткім нумары 142. Прыём дакументаў праводзіцца па адрасе: горад Ляхавічы, плошча Леніна,3, кабінет 113. Рэжым работы службы «Адно акно»: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00; серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед; субота – па папярэднім запісе.
Юлія КУНЦЭВІЧ,
галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грамадзян
і юрыдычных асоб райвыканкама.

