Строга ў адведзеныя тэрміны. Што паказала пракурорская праверка выканання Ляхавіцкім райвыканкамам патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта № 2 пры разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб
У Беларусі асноўным дакументам, які вызначае патрабаванні ў сферы дэбюракратызацыі, з’яўляецца Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2006 № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».
Эфектыўнасць работы з грамадзянамі, наколькі спрошчаны бюракратычныя бар’еры, ці маюць жыхары раёна магчымасць рэалізоўваць свае правы максімальна і камфортна – на гэтыя аспекты была звернута першачарговая ўвага падчас праверкі пракуратурай выканання Ляхавіцкім райвыканкамам патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта № 2 пры разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Якая работа праведзена па прадстаўленні пракуратуры, разглядалася на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама.
Адзначана, што райвыканкамам прымаюцца меры, накіраваныя на забеспячэнне выканання патрабаванняў заканадаўства аб зваротах, па абароне і аднаўленні правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян. Разам з тым пракуратурай указаны шэраг заўваг. Адна з іх тычылася доўгіх тэрмінаў разгляду зваротаў грамадзян. Так, сёлета
8 красавіка ў райвыканкам паступіў зварот наконт навядзення парадку на зямельным участку, сумежным з зямельным участкам інваліда ІІ групы, жыхаркі вёскі Навасёлкі Крывошынскага сельсавета. Зварот быў перанакіраваны ў Крывошынскі сельвыканкам для разгляду і прыняцця мер. Па стане на 23 красавіка праведзена дыскаванне расліннасці на ўчастку, каб пазбегнуць пажаранебяспечнай сітуацыі. Але паўстала пытанне са старым домам: сваякі былога гаспадара выказалі жаданне
разабраць яго на дровы. Рабілі гэта ўручную. А пасля рэшткі былі ўтылізаваны. Вырашэнне сітуацыі зацягнулася да ліпеня…
Не адзін месяц жыхары вуліцы Пушкіна і завулка Усходняга ў Ляхавічах «змагаліся» з сабакамі, якіх гаспадар не трымаў на прывязі. Ні на якія скаргі суседзяў і іх просьбы навязаць сабак гаспадар
не рэагаваў.
– Ляхавічане звярнуліся з калектыўным зваротам у райвыканкам
3 лютага 2026 года. Тэрміны разгляду звароту пераносіліся некалькі разоў. Спецыялісты райвыканкама выязджалі на месца, 13 лютага заяўнікам быў дадзены прамежкавы адказ з растлумачэннем парадку дзеянняў жыхароў у выпадку, калі сабакі будуць зноў знаходзіцца на вуліцы без прывязі. А пытанне рэгістрацыі сабак было пакінута на кантролі. У сувязі з тым, што гаспадар не зарэгістраваў
сабак ва ўстаноўленыя тэрміны, у адносінах да яго быў пачаты адмі-
ністрацыйны працэс, таму тэрміны выканання былі перанесены.
Канчатковы адказ заяўнікам дадзены сёлета 27 сакавіка з інфармацыяй аб тым, што гаспадар сабак прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і толькі пасля гэтага зарэгістраваў сабак, – расказвае загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Наталля Гачко.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падкрэсліў, што
звароты – гэта паказчык таго, наколькі людзі давяраюць мясцовай уладзе, упэўнены ў тым, што іх просьба ці праблемы не застануцца без разгляду і дапамогі. Таму важна, пачынаючы з месцаў – у сельвыканкамах, службах і арганізацыях, уважліва адносіцца да тых праблем, што найбольш хвалююць людзей, не займацца адпіскамі, не перанакіроўваць заявы і скаргі ў іншыя інстанцыі, а вырашаць у адведзеныя заканадаўствам тэрміны і ў прынятым парадку.
Дырэктыва Прэзідэнта № 2 застаецца важным інструментам для павышэння якасці жыцця насельніцтва, і яна працуе дзеля
дабрабыту кожнага беларуса.
Галіна КАНЬКО.

