Расці, лес!

Ва ўсіх лясніцтвах гэтым часам вядуцца дадатковыя пасадкі маладняку. Як патлумачыў галоўны ляснічы лясгаса Сяргей Дыдышка, правяраюцца ўсе вясновыя насаджэнні (сёлета было пасаджана 122 гектары маладога лесу) і саджанцы, якія не прыжыліся, замяняюцца.
У Востраўскім лясніцтве, напрыклад, работа ідзе шпарка, і не толькі ў гэтым напрамку. Прыемна наведацца і ў дэндрапарк лясніцтва, які штогод папаўняецца рэдкімі для нашай мясцовасці дрэвамі і кустамі. Сёлета, напрыклад, пасаджаны туі, самшыт, чырвоны дуб.
Адна з галоўных задач для ўсіх лясніцтваў раёна – лесанарыхтоўкі і рэалізацыя драўніны і матэрыялаў, у тым ліку экспартныя пастаўкі. З пачатку года падраздзяленнямі лясгаса нарыхтавана 47100 кубаметраў драўніны, частка якой перапрацавана ў Крывошынскім дрэваапрацоўчым цэху.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *