В финале Национального конкурса молодых исполнителей белорусской эстрадной песни ляховичанин занял третье место

7 і 8 чэрвеня горад Маладзечна шчыра сустракаў удзельнікаў і гасцей ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. Падчас свята творчасці прайшоў і заключны этап Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, падрыхтоўкай якога займаўся знакаміты беларускі калектыў — Нацыянальны акадэмічны аркестр сімфанічнай і эстраднай музыкі Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
Сярод таленавітых удзельнікаў не згубіўся і выпускнік, а цяпер і работнік Ляхавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа, саліст народнай эстраднай студыі «Экспрэс» Андрэй Цямчык. Яго голас адметны па тэмбры, манера выканання шчырая. Андрэй — адзін з трох выканаўцаў, якія прадстаўлялі Брэсцкую вобласць на фестывалі. І дэбют Цямчыка аказаўся паспяховым. У фінале ў суправаджэнні аркестра ён выконваў беларускія эстрадныя песні «Стася» і «Вераніка». І, мяркуючы па тым, што журы ўдастоіла Андрэя Цямчыка дыплома ІІІ ступені, — выступіў выдатна.
Узнагароду таленавітаму юнаку ўручыў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Святлоў.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

Фота Юрыя ГРЫНЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *