Веласіпед замест аўтамабіля. У аграгарадку Жарабковічы Ляхавіцкага раёна калону веласіпедыстаў суправаджалі супрацоўнікі АДАІ

21 верасня .
Так навучэнцы мясцовай школы адзначылі Сусветны дзень без аўтамабіля і правялі экалагічную акцыю.
Перасеўшы на веласіпеды, рабяты акцэнтавалі ўвагу вадзіцеляў на варыянтах перамяшчэння па населеным пункце і такім чынам унеслі свой уклад у чысціню паветра. Нават школьнікі ведаюць, што аўтамабільныя выкіды наносяць шкоду экалогіі, а, значыць, і здароўю.


– Наша экалагічная акцыя выклікала вялікі інтарэс  сярод школьнікаў і іх бацькоў, мясцовага насельніцтва. Рабяты ў суправаджэнні машыны ДАІ на веласіпедах праехалі праз аграгарадок да Зарытава і зноў паўтарылі правілы дарожнага руху. Практыка – самы лепшы спосаб засяродзіць увагу на бяспецы, – падкрэслівае дырэктар Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча Вольга Бурак.
У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Аляксандр Анікевіч чарговы раз расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам пра бяспечныя паводзіны на дарозе пешаходаў і веласіпедыстаў. Самае галоўнае – быць вельмі ўважлівым, калі знаходзішся на праезнай частцы. Ні ў якім разе нельга стаяць за машынай, якая ад’язджае са стаянкі або паркуецца. Перабягаць вуліцу – вялікая памылка.
Дарогу трэба пераходзіць спакойна, звычайным крокам. Асабліва ўважлівымі пешаходам неабходна быць у цёмны час сутак. Дапамагае абазначыць чалавека на дарозе флікер. Выкарыстанне святлоадбівальнага элемента памяншае рызыку наезду на пешахода ў цёмны час сутак на 85 працэнтаў. Аляксандр Анікевіч нагадаў, што з
24 верасня па 3 кастрычніка з мэтай папярэджання ДТЗ і павышэння дарожнай культуры пройдзе рэспубліканская акцыя «Пешаход».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.