С 25 июня по 20 июля специалистами ГУ «Ляховичский районный центр гигиены и эпидемиологии» проведена внеплановая тематическая оперативная проверка

З 25 чэрвеня па 20 ліпеня спецыялістамі ДУ «Ляхавіцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» праведзена пазапланавая тэматычная аператыўная праверка па пытаннях захавання суб’ектамі гаспадарання патрабаванняў санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства пры абарачэнні харчовай сыравіны і прадуктаў. Праверка закранула 8 суб’ектаў, 16 аб’ектаў. На 12-ці выяўлены парушэнні санітарных нормаў і правілаў. Вынесена 5 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі тавараў без дакументаў, якія сведчаць аб іх бяспецы, 2 прадпісанні аб забароне рэалізацыі тавараў з-за парушэння ўмоў захоўвання. Устаноўлены 2 факты рэалізацыі тавараў без маркіроўкі або з няпоўнай інфармацыяй пра тавар. Выяўлены 32 іншыя парушэнні.
У буфеце Ляхавіцкай ЦРБ (райпо) нізкая якасць уборкі, прадаюцца фрукты з прыкметамі гнілі; на рэалізуемы салат са свежай капусты няма інфармацыі аб якасці; недастаткова спецадзення; для збору і захоўвання адходаў выкарыс-тоўваецца ёмістасць без накрыўкі і інш.
У кафэ «Алеся» не працуе халадзільная вітрына ў бары; ля ракавіны для мыцця рук у мыечнай няма дазатара з вадкім мылам, аднаразовага ручніка; у вытворчых памяшканнях не працуе 1 з 4 бытавых халадзільнікаў; неэфектыўна працуюць астатнія 3 (тэмпература +10, +12 градусаў — на момант праверкі рэалізоўваліся напіткі); халадзільнае абсталяванне зношанае, унутраная абшыўка дэфармавана, у трэшчынах; рашоткі для выкладкі прадуктаў іржавыя; выкарыстоўваюцца раздзелачныя нажы з трэснутымі і расколатымі ручкамі.
Не выконваецца таварнае суседства пры захоўванні прадуктаў у кафэ «Маладзёжнае»; невыразная маркіроўка кухоннага посуду.
Адсутнічаюць неабходныя ўмовы для захоўвання хлеба; асартыментны пералік патрабуе абнаўлення; дазатар для апрацоўкі рук не запраўлены мыйным сродкам; мыечныя ванны непракаліброваны; сумесна захоўваецца сырая і гатовая прадукцыя; няспраўны тэрмометр у халадзільніку гатовай прадукцыі; парушаецца тэмпературны рэжым захоўвання кандытарскіх вырабаў (пірожныя «мядовае» і «грабеньчык» захоўваюцца без холаду); не прадстаўлены дакументы якасці і няма поўнай маркіроўкі на частцы гатовай прадукцыі — гэта ўсё пра буфет райпо ў адміністрацыйным будынку Дома Саветаў.
У кафэ «Калі-ласка» г. Ляхавічы ПГУП «Арт-Наталі» асабістае і спецадзенне знаходзіцца разам; не абсталяваны дазатар для мыйнага сродку; адсутнічаюць металічныя касетніцы для захоўвання раздзелачных нажоў і дошак; для захоўвання харчовых адходаў няма педальных вёдраў; недастаткова рашотак для сушкі посуду; вакол кантэйнера для збору адходаў засмечана.
Не абышлося без заўваг у адрас кафетэрыя «Радуга», бара «Мечта» (абодва належаць райпо), сталовых ільнозавода, СВК «Шлях новы» в. Навасёлкі, в. Русінавічы, буфета-сталовай райпо в. Тухавічы.
Старшыні праўлення Ляхавіцкага райпо і суб’ектам гаспадарання накіравана 2 інфармацыйныя пісьма аб пазачарговай атэстацыі 6-ці работнікаў грамадскага харчавання; па агульных парушэннях, выяўленых на аб’ектах, разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці загадчыка вытворчасці Ляхавіцкага райпо.
Віталій ЦІХАНАЎ,

галоўны дзяржаўны
санітарны ўрач раёна.

3 thoughts on “С 25 июня по 20 июля специалистами ГУ «Ляховичский районный центр гигиены и эпидемиологии» проведена внеплановая тематическая оперативная проверка

  • 31/07/2013 в 11:05
    Permalink

    Вот интересно, почему к областным » Дожинкам» готовятся все: и многоэтажные дома ремонтируются и реконструируются, и дороги, и парки, и улицы, и магазины, как частные, так и райпо. А вот в магазине «Кирмаш» каб был пол проваливающийся, так таким и остался. Неужели к «Дожинкам» ремонт не сделают ни внутри здания, ни снаружи? И ещё. Почему санэпидемслужба не обращает внимания на тот факт, что в этой торговой точке— единственной в городе — на готовых мясо-колбасных изделиях отсутствует указание даты выпуска и конечного строка реализации?

  • 31/07/2013 в 21:54
    Permalink

    теперь что о каждой гнилой доске в полу нужно в районную газету писать?

  • 03/08/2013 в 21:51
    Permalink

    в дарево в магазине молочные продукты с истекшим сроком давности (подтёртые), говорил продавцу, а она только отвернулась. Может и еще есть. Пусть бы сельские магазины проверили, а то на деревенским жителям всё можно подсовывать.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *