Апошні палёт. У гонар і памяць лётчыкаў – Герояў Беларусі выйшла песня «Апошні палёт»

Мужны ўчынак лётчыкаў Лідскай авіябазы Андрэя Нічыпорчыка і Мікіты Куканенкі, якія цаной свайго жыцця адвялі самалёт ад жылых дамоў у Баранавічах, у прамым сэнсе падарыў другі дзень нараджэння многім гараджанам. У гонар і памяць лётчыкаў – Герояў Беларусі – песня «Апошні палёт». Ініцыятарам яе нараджэння стаў наш зямляк Сяргей Купчынскі.

– Я сам сын афіцэра. Тэма абавязку і патрыятызму мне вельмі блізкая. Рабяты павялі сябе як сапраўдныя мужчыны – Героямі з вялікай літары. Трэба, каб людзі памяталі пра Андрэя Нічыпорчыка і Мікіту Куканенку, пра іх вялікі подзвіг. Так з’явілася задума песні, –  расказвае Сяргей Георгіевіч, які з’яўляецца аўтарам больш як
80 музычных твораў.
Ён звярнуўся з просьбай да сваёй даўняй сяброўкі Ларысы Заслаўскай, якая жыве ў Санкт-Пецярбургу і піша цудоўныя вершы. А яшчэ яна дачка лётчыка, ведае пра адданасць гэтых людзей прафесіі і захопленасць небам, палётамі. Так нарадзілася песня, аўтарам музыкі якой стаў наш зямляк гукарэжысёр ГДК Сяргей Купчынскі. Музычную аранжыроўку стварыў Васілій Бурак, вакальную – Ірына Тулейка.
Сяргей салістам бачыў Андрэя Цямчыка і абавязкова ў суправа-джэнні жаночага калектыву, які зможа перадаць трагізм і эмоцыі. Сярод такіх прафесіяналаў аўтар музыкі вызначыў народную арт-групу «ВІНС-акорд».


Аўтар музыкі да песні зманціраваў і відэаролік, у стварэнні якога дапамагалі ваеннаслужачыя часці, дзе служылі героі-лётчыкі.
З творам-прысвячэннем «Апошні палёт» Сяргей Купчынскі і народная група «ВІНС-акорд» прынялі ўдзел у тэлевізійным фестывалі армейскай песні «Звязда». Калі публікаваўся артыкул, яго вынікі не былі яшчэ вядомы. Але прыхільнікі песні ўпэўнены, што яе чакае поспех. Паслухаць «Апошні палёт» можна на сайце «ЛВ», у акаўнтах Сяргея Купчынскага ў сацсетках, а таксама на юцюб-канале Sergzoohotel.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.

В честь лётчиков-героев Беларуси Андрея Ничипорчика и Никиты Куконенко вышла песня «Последний полёт». Автор слов — Лариса Заславская, аранжировщик — Василий Бурак, автор музыки — Сергей Купчинский, исполнитель — арт-группа «ВИНС АККОРД» (г. Ляховичи).

«Готовился к празднику город родной,
С размахом пройдет, обещали.
И в небе весеннем над головой над головой.
Лихие ребята летали
Як к солнцу взлетает, как – будто стрела,
И даже завидуют птицы.
И солнечный луч, отразясь от стекла,
Играет улыбкой на лицах.
Не зная, что это последний полет.
Всем сердцем стремясь в поднебесье,
Простые ребята ведут самолет,
Но вдруг он прервал свою «песню».
Он рвется к земле, но под ними дома,
Машины, мосты, переулки,
Вон в детском саду суета, кутерьма-
Детишки вернулись с прогулки.
И надо бы прыгать, но прыгать нельзя,
Минута…секунда…мгновенье…
Запомним навечно мы их имена,
За их непростое решенье.

Простите, родные! Простите, друзья!
Сегодня мы к Вам не вернемся…
Мы в небо уходим сейчас навсегда…
И там на века остаемся….

Вас небо укрыло прозрачным плащом.
Укутало вас облаками…
Но вы, проливаясь на землю дождем,
Незримо останетесь с нами».