Ганаровае званне «Чалавек года» ў Ляхавіцкім раёне прысвоена

Ганаровае званне «Чалавек года» за высокія дасягненні ў працы і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Ляхавіцкага раёна па выніках работы за 2021 год прысвоена:
у намінацыі «аграпрамысловы комплекс, лясная гаспадарка, ахова навакольнага асяроддзя» – Сяргею КОБЕЛЮ, ветэрынарнаму ўрачу-гінеколагу ААТ «Жарабковічы»;
у намінацыі «прамысловасць» – Аляксандру ВАШЧУКУ,
дырэктару ААТ «Ляхавіцкі кансервавы завод»;
у намінацыі «бытавое абслугоўванне, гандаль і паслугі» –  Вользе РАМАНОВІЧ, закройшчыцы шостага разраду ўчастка «Бытавое абслугоўванне» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»;
у намінацыі «архітэктура, будаўніцтва, жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, транспарт і сувязь» – Аляксандру  ЖЫХАРАВУ, вадзіцелю аўтамабіля «МБ-8» пятага разраду ўчастка «Саначыстка» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ»; у намінацыі «ахова здароўя» – Алегу АРЛОЎСКАМУ,  урачу-тэрапеўту тэрапеўтычнага аддзялення Ляхавіцкай ЦРБ;
у намінацыі «адукацыя, фізічная культура, спорт і турызм» – Віталію ТОЛКАЧУ, кіраўніку па ваенна-патрыятычным выхаванні, настаўніку гісторыі СШ № 2 г. Ляхавічы;
у намінацыі «культура, мастацтва, духоўнае адраджэнне, сродкі масавай інфармацыі, грамадская дзейнасць» – Арцёму БАДАКУ, рэжысёру народнага тэатральнага калектыву «Дом Дыягена» Ляхавіцкага ГДК;
у намінацыі «занятасць, сацыяльная абарона насельніцтва» –
Вользе БОГДАН, намесніку дырэктара Ляхавіцкага ТЦСАН;
у намінацыі «фінансы, банкаўская дзейнасць» – Таццяне ЖАЎРЫД, начальніку аддзела рознічных продажаў ЦБП № 135 г. Ляхавічы Рэгіянальнай дырэкцыі па Брэсцкай вобласці  ААТ «Белаграпрамбанк»;
у намінацыі «малы і сярэдні бізнес» – Юрыю ПІВАШУ,  дырэктару ТАА «ЮстаПласт»;
у намінацыі «закон і парадак, грамадская бяспека, мясцовае кіраванне і самакіраванне» – Аляксандру ЗАПЛЁЦІНУ, камандзіру аддзялення пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 14 Ляхавіцкага РАНС.