Прамыя тэлефонныя лініі

2 красавіка з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі, дарожнай гаспадаркі, бяспекі дарожнага руху, добраўпарадкавання тэрыторый гарадоў і сельскіх населеных пунктаў, будаўніцтва жылля, транспарту, сувязі і іншых правядзе намеснік старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта АЛЬШЭЎСКІ Вадзім Іванавіч. Хвалюючыя пытанні можна задаць па тэлефоне ў горадзе Брэсце 8-0162-21-31-21.

2 красавіка з 9.00 да 12.00 прамую тэлефонную лінію па пытаннях аказання паслуг насельніцтву, бытавога абслугоўвання, гандлю, прыдарожнага сэрвісу (у частцы гандлю і грамадскага харчавання), абароны правоў спажыўцоў, работы арганізацый прамысловасці, у тым ліку своечасовасці выплаты заработнай платы, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці, развіцця навукі і інавацыйнай дзейнасці, інтэлектуальнай уласнасці правядзе намеснік старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта
НАВАГРАН Андрэй Тадэвушавіч.
Пытанні можна задаць па тэлефоне 6-05-65.